Пад Дзяржынскам легкавік сутыкнуўся з солераскідальнікам: пацярпелі тры асобы


Mitsubishi Colt сутыкнуўся са спецтэхнікай раніцай 11 сакавіка каля пасёлка Энергетыкаў. Паводле папярэдняй версіі следства, 24-гадовы кіроўца Mitsubishi заснуў за рулём. У выніку ДТЗ кіроўца і два пасажыры апынуліся заблакаваныя ў салоне.

Вызвалілі людзей ратавальнікі пры дапамозе спецінструментаў. Пацярпелых з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі ў Дзяржынскі цэнтральны раённы шпіталь. Кіроўца грузавіка не пацярпеў.

Па інфармацыі tut.by, на спецаўтамабілі не гарэлі заднія габарытныя агні.

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары