Пад дзіцячым садком у Баранавічах выявілі міну. Эвакуявалі 183 асобы


Пра міну стала вядома 25 сакавіка а 8:40. Загадчыца садка № 40 у Баранавічах паведаміла ратавальнікам, што на тэрыторыі ўстановы выявілі прадмет, падобны да мінамётнай міны.

Небяспечная знаходка ляжала за 20 метраў ад садка на дзіцячай пляцоўцы каля бардзюру. Падобна, што міна паходзіць з часоў Другой сусветнай вайны.

Тэрыторыю агарадзілі, з садка эвакуявалі 183 асобы – 147 дзяцей і 36 дарослых.

Міну дыяметрам 5 сантыметраў забрала група размінавання, каб знішчыць на палігоне.

Загадчыца садка з belsat.eu размаўляць адмовілася. Яна параіла звярнуцца нам да кіраўніцы ўпраўлення адукацыі Баранавіцкага гарвыканкаму. Аднак Таццяна Шастак не здымае слухаўку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў