Пад Чэрыкавам аўта ўрэзалася ў трактарны плуг – загінулі чацвёра


Абставіны аварыі выяўляюць супрацоўнікі ДАІ і Следчага камітэту. Фота – УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкаму

Аварыя адбылася 19 кастрычніка каля 19-й на аўтадарозе Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы.

MogilevNews са спасылкай на ДАІ падае, што паводле папярэдняй інфармацыі, 40-гадовая жанчына-кіроўца, кіруючы «Renault Logan», не даязджаючы 12 км да Чэрыкава, урэзалася ў трактар з прычапным ворным плугам, які рухаўся ў спадарожным напрамку.

«У выніку сутыкнення кіроўца і трое пасажыраў ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы ДТЗ, яшчэ адна жанчына-пасажыр у цяжкім стане шпіталізаваная ў раённую бальніцу», – адзначылі ў ДАІ.

Разам з ДАІшнікамі на месца здарэння выехалі ратаўнікі з МНС і прадстаўнікі Следчага камітэту. Следчыя вырашаюць пытанне аб прызначэнні аўтатэхнічных і судова-медыцынскіх экспертызаў.

ДД

Глядзі таксама
Каментары