Труп мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі знайшлі раніцай 16 верасня на ўскраіне Беразіна. Забойцы хацелі спаліць яго цела ў аўце.
Распачатая крымінальная справа паводле арт.199 КК (забойства). Цяпер следчыя правяраюць розныя версіі здарэння.
Мясцовыя жыхары расказалі Tut.by, што загінулага ведае ўвесь горад: мужчына быў вельмі заможным прадпрымальнікам. У Беразіне ўсе трымаюцца версіі заказнога забойства.
Пажар заўважыў ратавальнік, які праязджаў міма. Яго ўвагу прыцягнуў невядомы з запаленай анучай. Злачынца кінуў анучу на капот машыны і ўцёк у лес. Пасля з лесу па супрацоўніку МНС пачалі страляць. Той паспеў з’ехаць з месца здарэння і паведаміць у міліцыю.
ДР belsat.eu