Пад Барысавам «узнавілі» пераправу Напалеона праз Бярэзіну


Рэканструкцыя падзеяў 1812 года

На рэканструкцыю пераправы войска Напалеона праз Беразіну падчас вайны 1812 года зʼехаліся паўсотні вайскова-гістарычных клубаў.

Яны прадстаўлялі Беларусь, Расею, Францыю, Польшчу ды Бельгію. Дзеянне адбывалася на тэрыторыі мемарыялу «Брылёўскае поле».

Рэканструкцыя бітвы на Брылёўскім полі

На ратным полі адначасова знаходзілася да трох соцень удзельнікаў імправізаванай бітвы.

Пераправіўшыся праз раку французскае войска трапіла пад абстрэл расейскай артылерыі. Пасля гэтага ўзнікла даўка, у выніку якой, адступаючы, Напалеонаўская армія 26-28 лістапада 1812 года згубіла большую частку сваіх сілаў.

Падчас напалеонаўскай кампаніі продкі сучасных беларусаў апынуліся на двух баках супрацьстаяння – шмат нарадзінцаў былога ВКЛ падтрымала Напалеона, мяркуючы, што ён адродзіць іхную дзяржаву; іншыя мусілі ваяваць у войску царскай Расеі. Як гэта адбывалася – глядзіце ў рэпартажы “Белсату” 1812. Вайна, якая была іншай.

1812. Вайна, якая была іншай, рэпартаж, рэж. Кася Растоцкая, 2016 г., Беларусь

У нейкай ступені сітуацыя 1812 года стала для жыхароў нашай зямлі прыкладна такім жа шанцам, як Першая і Другая сусветныя войны – людзі, якія хацелі адраджэння самастойнай дзяржаўнасці, спадзяваліся на ўзброены канфлікт, каб аслабіць праціўнікаў і атрымаць моцных саюзнікаў. Такую думку ў сваім артыкуле выказаў гісторык і вайсковы аглядальнік Аляксандр Гелагаеў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў