Пад Барысавам легкавік урэзаўся ў фуру – дзве асобы ў рэанімацыі


ДТЗ здарылася каля вёскі Гара на 435-м кіламетры аўтадарогі М1 Берасце – Менск – мяжа РФ.

Абодва аўтамабілі ехалі ў бок Менску. Фура – наперадзе, легкавік – ззаду. Паводле папярэдняй версіі, кіроўца цяжкавіка раптам прытармазіў і пачаў разварочвацца. У гэты момант Volvo V40 урэзалася ў фуру.

Медыкі хуткай выцягнулі з аўта 50-гадовага кіроўцу, а ратавальнікі пры дапамозе адмысловай прылады дасталі з аўта 46-гадовага пасажыра. Абодва ў цяжкім стане знаходзяцца ў рэанімацыі. У кіроўцы дыягназавалі пералом касцей носа.

Кіроўца фуры не пацярпеў.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары