Пад Баранавічамі вывесілі расцяжку супраць Ціханоўскай. ФОТАФАКТ

Надпіс з’явіўся на пустым білбордзе ў ноч на 1 жніўня, паведамляе выданне Intex-press.

У ноч на 1 жніўня каля вёскі Тартакі ў Баранавіцкім раёне зʼявілася расцяжка супраць Святланы Ціханоўскай. На тканіне напісана:

«Ціханоўская, пратры вочы. У Баранавічах ты не набярэш і 3%».

Плакат супраць Святланы Ціханоўскай. Фота: чытача Intex-press

Здымак у рэдакцыю Intex-press даслалі чытачы. Актывісты з мясцовага штабу кандыдаткі на прэзідэнта выклікалі міліцыю на месца здарэння.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць адбыцца 9 жніўня. Святлана Ціханоўская – адна з найбольш папулярных апанентак Лукашэнкі.

КТ belsat.eu

Hавiны