Пад Бабруйскам асвецяць участак чыгункі, дзе гінуць людзі


Колькасць ахвяраў на чыгунцы паспрабуюць зменшыць з дапамогай царквы.

Пра гэта паведамляе «Вячэрні Бабруйск».

12 красавіка каля прыпыначнага пункта Кісялевічы праваслаўны святар асвеціць участак чыгункі. Гэта адбудзецца па ініцыятыве начальніка Бабруйскай дыстанцыі пуці з-за частых смяротных выпадкаў на чыгунцы.

Толькі за апошнія два тыдні на гэтым участку чыгункі загінулі дзве асобы.

Першае здарэнне адбылося 2 красавіка – 66-гадовы мужчына, як мяркуецца, сам кінуўся пад надыходзячы цягнік. Машыніст падаў пасігналіў і экстрана затармазіў, але пазбегнуць наезду на чалавека не ўдалося. Мужчына загінуў на месцы.

6 красавіка ў пятніцу на рэйках загінуў 19-гадовы хлопец. Па першым пуці ў раёне Кісялевічаў ехаў цягнік, у той час як 19-гадовы хлопец ішоў па паралельным пуці. Ён рэзка перайшоў не першы пуць, калі цягнік наблізіўся. Машыніст не паспеў затармазіць, малады чалавек загінуў на месцы. Вядома, што за некалькі тыдняў да трагічнага здарэння хлопец спрабаваў накласці на сябе рукі, з ім працавалі выкладчыкі каледжа, у якім вучыўся малады чалавек, і псіхолаг.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў