26 сакавіка а 17:00 паводле менскага часу пад амбасадай Беларусі ў Кіеве адбудзецца акцыя салідарнасці з затрыманымі падчас святкавання Дня Волі.
Арганізатары акцыі: Беларускі цэнтр ва Украіне «Сябры» і Рух салідарнасці «Разам». Больш інфармацыі ТУТ.
Нагадаем, што 24 сакавіка ў Менску быў затрыманы палітык Зміцер Дашкевіч і грамадская актывістка Наталля Гарачка-Басалыга. 25 сакавіка ў Курапатах затрымалі Дзяніса Урбановіча і Валерыя Рабцава.
Сярод затрыманых 25 сакавіка апынулася таксама сустаршыня Руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая. Яна прыкавала сябе ланцугом да слупа на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Цяпер яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Паводле nn.by, позна ўвечары ў на праспекце Незалежнасці была затрыманая жанчына з бел-чырвона-белым сцягам. Яе груба запіхнулі ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым кірунку.
ЮВ belsat.eu