Пачынаецца суд над гендырэктарам «Цмокі-Менск»


Фота: bc-tsmoki.by

Сярод іншага кіраўніка клубу абвінавачваюць у аплаце за кошт сродкаў «Цмокі-Менск» свайго ўласнага юбілею. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Канстанціна Шэраверы арыштавалі ў красавіку 2014 года. Паводле следства ў 2010-2014 гадах гендырэктар «Цмокаў» распрацаваў і рэалізаваў шэраг механізмаў крадзяжу грашовых сродкаў з дзяржаўнай установы і налічваў сабе заробак у завышаным памеры за фактычна неадпрацаваны час.

Паводле дадзеных Следчага камітэту, Канстанцін Шэравера нанёс клубу страты на суму больш за 7 млрд рублёў, піша by.tribuna.com, спасылаючыся на Следчы камітэт.

Судовае паседжанне пачнецца а 10:30 у судзе Маскоўскага раёну ў Менску.

ЮВ, belsat.eu, паводле by.tribuna.com

Стужка навінаў