Пачобут: Беларусь прапануе Польшчы такі самы deal, які калісьці запрапанаваў Рыгоравічу Пуцін


Менск амаль ліквідуе апошнія дзве польскія школы ў Беларусі ды адначасова хоча сябраваць з Варшавай. Ці гэта магчыма? Што гарантуе палякам у Беларусі права на школы на сваёй мове?

Інтэрвʼю Сяргея Пелясы з Анджэем Пачобутам, карэспандэнтам польскай «Gazeta wyborcza» і сябрам Праўлення незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі.

У чым праблема паміж беларускімі ўладамі і польскай меншасцю ў Беларусі ў справе школаў? Як гэта бачаць у Саюзе Палякаў?

Сітуацыя вельмі неадназначная і на сёння яна склалася так. Улады максімальна імкнуцца абмежаваць колькасць вучняў якія будуць вучыцца ў гэтай школе. Літаральна сёння (размову запісалі 2 чэрвеня 2017 г.) адбываўся набор у гэтую школу, гэта значыць здавалі дакументы дзяцей якія будуць у наступным годзе ў ёй вучыцца. Каб здаць дакументы бацькі былі вымушаныя двое сутак качаваць пад школай. Вось такая чарга абсалютна штучна была створана. Варта адзначыць што 200-300 м ад польскай школы ў Горадні знаходзіцца звычайная школа нумар 32 дзе заняткі дзе заняткі адбываюцца па-расейску. У гэтай школе заняткі адбываюцца ў дзве змены. Там няма ніякіх чэргаў. Туды без аніякіх праблем могуць прыйсці бацькі здаць дакументы. А ў польскай школе ўлады стварылі абсалютна ненармальную сітуацыю калі двое сутак былі вымушаныя бацькі стаяць у чарзе. Гэта адна праблема. Другая праблема гэта планы русіфікацыі польскай школы. Маецца на ўвазе ўвядзенне зменаў у Кодэкс ад адукацыі згодна з якіх некалькі прадметаў згодна з якімі некалькі прадметаў маюць выкладацца на дзяржаўнай мове Беларусі, фактычна па-расейску.

Досыць дзіўна гэта выглядае. Ужо некалькі месяцаў ці нават каля года працягваецца адліга, ці нармалізацыя адносінаў паміж Беларуссю і Польшчай і тут раптам зʼяўляецца ініцыятыва ўвесці гэты закон, пакуль што гэта праект каб выпускныя экзамены ў гэтых дзвюх апошніх школах праводзілі не па-польску, як цяпер, а на іншай мове, на дзяржаўнай мове – па-расейску ці па-беларуску. Ну ў практыцы хутчэй за ўсё па-расейску. Як на гэта рэагуе Варшава, на фоне ацяплення як выглядае гэтая спрэчка?

Тут з аднаго боку нібыта ёсць нейкая супярэчнасць, але фактычна беларускія ўлады прапануюць Польшчы такі самы дзіл (ад анг. угода пагадненне – Заўв. Belsat.eu), які калісьці запрапанаваў Аляксандру Рыгоравічу Уладзімір Пуцін. Гэта значыць «катлеты асобна а мухі асобна». Афіцыйная Беларусь хоча супрацоўнічаць у галіне эканомікі з Польшчай, хоча ацяпляць адносіны менавіта дзеля гэтага а абсалютна не хоча размаўляць пра польскую меншасць, пра Саюз палякаў пра правы палякаў у Беларусі, якія парушаюцца беларускімі ўладамі. Такі падыход дэманструе афіцыйны Менск.

Гэта праблема польскіх школаў і магчымай іх русіфікацыі ці нават ліквідацыі, як кажуць актывісты Саюзу палякаў, яна досыць бурліва абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках. Я таксама ўдзельнічаў у такой дыскусіі ды пачуў аргументы маўляў «а што кепскага – хай сабе вывучаюць частку прадметаў па-расейску ці па-беларуску іншыя – па-польску, але здаюць выпускныя іспыты, як і ўсе грамадзяне Беларусі, па-расейску. Што б Вы адказалі аўтарам такіх каментароў?

Працяг у поўнай версіі інтэрвʼю.

Размовы выйшла ў эфір 2 чэрвеня 2017 г. у праграме «ПраСвет».

Стужка навінаў