Пачаўся збор сродкаў на аперацыю сыну журналіста, які мог памерці ад каронавіруса


Рэдакцыя выдання «Медыя-Палессе» абвесціла збор сродкаў дзеля дапамогі сям’і памерлага 11 красавіка журналіста Васіля Мацкевіча.

У Васіля Мацкевіча застаўся стары бацька і 18-гадовы сын-студэнт, якому патрэбная аперацыя.

«Ягоная праца дазваляла знайсці справядлівасць у гэтым свеце, а смелыя тэксты дапамагалі мяняць жыццё людзей да лепшага. Яго не любілі крывадушнікі і паважалі людзі сумленныя. Гэтая дапамога – даніна павагі яму і ягонай справе», – гаворыцца ў абвестцы на сайце MolaMola.

Hавiны
У Пінску памёр журналіст «Медиа-Полесье» Васіль Мацкевіч. Падазраюць каронавірус
2020.04.11 14:01

Васіль Мацкевіч памёр у рэанімацыі Пінскай раённай больніцы раніцай 11 красавіка. Яму было 46 гадоў. Журналіст яшчэ 9 красавіка казаў, што кепска сябе адчувае. Пры гэтым 7 красавіка яму рабілі тэст на каронавірус, які накіравалі ў Берасце.

Лекары пацвердзілі факт смерці ў рэанімацыі, але пра прычыну смерці адказалі, што гэта медычная таямніца.

Сына журналіста, які кантактаваў з бацькам 3 дні таму, змясцілі ў інфекцыйную больніцу. Калегі патрабуюць агучыць аналізы Васіля на каронавірус.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў