Пачаўся суд па справе аб карупцыі ў Нацбанку і фондзе сацабароны насельніцтва


У Менску пачаўся разгляд справы працаўнікоў «БелАВМ», «Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы» (АРІП) і Нацбанку, якія абвінавачваюцца ў карупцыі.

Сярод 8 абвінавачыных генеральны дырэктар СЗАТ «БелАВМ» Дзмітрый Ронін, экс-старшыня праўлення АРІП Алег Верамейчык, былі кіраўнік галоўнага ўпраўлення валютна-фінансавага маніторынгу Нацыянальнага банку Анатоль Мароз і ягоная намесніца Кацярына Паўлоўская.

Кацярына Паўлоўская

У снежні 2016 года падчас атрымання хабару ад Дзмітрыя Роніна была затрыманая Людміла Бачыла, якая займала на той момант пасаду кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Ронін прынёс ёй $ 20 000 за садзейнічанне ў прызнанні СЗАТ «БелАВМ» пераможцам аўкцыёну на закупку абсталявання для фонду.

Людміла Бачыла

Тады былі затрыманыя намеснік генеральнага дырэктара «БелАВМ» Мікалай Рамановіч, які з’яўляўся саўдзельнікам у перадачы хабару Людміле Бачылы, а таксама супрацоўнік СЗАТ Леанід Гарбачэўскі і начальнік упраўлення інфарматызацыі ФСАН Віталь Старавойтаў, адказны за падрыхтоўку конкурсных дакументаў на закупку сродкаў вылічальнай тэхнікі.

Паводле КДБ, працаўнікі СЗАТ «БелАВМ» і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, знаходзячыся ў злачыннай змове, распрацавалі тэхнічнае заданне, якое дазволіла СЗАТ перамагчы на аўкцыёне. За садзейнічанне Віталь Старавойтаў, пры пасярэдніцтве Леаніда Гарбачэўскага, атрымаў хабар у $ 4000.

Акрамя таго, паводле КДБ, у ліпені 2016 гады Алег Верамейчык атрымаў ад генеральнага дырэктара «БелАВМ» $ 9000, а ў лістападзе € 6400 за садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні ў інтарэсах прадпрыемства тэндару «па дамоўленасці» на пастаўку абсталявання на суму каля Br 28 млн, паведаміла belta.by.

Анатоль Мароз і Алег Верамейчык

Усяго задакументаваныя 3 эпізоды атрымання Анатолем Марозам ад Дзмітрыя Роніна хабараў памерам не менш за $ 13 000 за выбар СЗАТ «БелАВМ» у якасці пастаўшчыка абсталявання, а таксама факт яго пасярэдніцтва пры атрыманні хабару Паўлоўскай.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by, belta.by

Стужка навінаў