Пачаўся дабрачынны марафон «24 разам», сабраныя грошы перададуць дзецям з аўтызмам


24-гадзінны дабрачынны марафон «24 РАЗАМ» у дапамогу дзецям з аўтызмам пройдзе 16-17 жніўня. Прыняць удзел у ім мог кожны жыхар Беларусі. Праект падтрымліваюць зоркі спорту і вядомыя культурныя дзеячы.

Каб сабраць неабходныя 50 тысяч рублёў, якія будуць пералічаныя ў падтрыманне дзецям з аўтызмам, усім удзельнікам агулам за содні трэба прабегчы або праплысці 10 тысяч гадзін. Тады партнёр праекту відэасэрвіс VOKA пералічыць грошы міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і праекту «Спорт-інклюзія», які курыруе чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя.

Кругласуткавы забег пачаўся на стадыёне Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы па адрасе вул. Каліноўскага, 111. 6-гадзінны заплыў праходзіць у плавальным басейне САК «Трактар» па вул. Даўгабродская, 37.

Сярод удзельнікаў – зоркі спорту, такія як Аляксандра Герасіменя, Надзея Скардзіна, Кацярына Вандар’ева, Вольга Хіжанкова, Дарʼя Домрачава, прадстаўнікі футбольнага клубу БАТЭ, хакейнага клубу «Дынама» і іншыя.

Пераможцы марафону атрымаюць узнагароды ад відэасэрвісу VOKA і кампаніі Xiaomi.

Працяг фотарэпартажу belsat.eu – 17 жніўня.

КА belsat.eu

Стужка навінаў