«Пачаў чорта тварыць». Дырэктар распавёў, чаму ўз'еўся на свайго працаўніка


Тэхніка «Неўскі-Агра».
Фота: agronews.com

Кіраўнік ААТ «Неўскі-Агра» Аляксандр Атрохаў у каментары «Белсату» падзяліўся сваім поглядам на сітуацыю з працаўніком прадпрыемства. Аўдыёзапіс іхнай нецэнзурнай размовы быў апублікаваны напярэдадні.

Паводле суразмоўцы belsat.eu, працаўнік скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках і паводле размеркавання быў накіраваны працаваць бухгалтарам у ААТ «Неўскі-Агра».

Hавiны
«Ходзіш, як чучала» і «… не робіш днямі»: дырэктар адказаў на скаргу маладога спецыяліста
2019.10.01 17:11

«Скончыў [акадэмію. – Рэд. Belsat.eu] не вельмі добра, да працы не імкнуўся», – адзначыў Аляксандр Атрохаў. Ён адзначыў, што працаўнік увесь час гуляўся ў кампʼютэрныя гульні, прызначаную яму працу не выконваў. У выніку ягоную працу даводзілася перадаваць іншым бухгалтарам, каб скончыць справаздачу да канца месяцу. Спробы выхаваць і «зрабіць з яго чалавека» выніку не давалі. Таксама дырэктар паведаміў, што свой пакой у інтэрнаце малады бухгалтар «ператварыў проста ў пекла», каб туды зайсці «трэба было апранаць супрацьгаз».

Меркаванні
Школа мату. Ці колькі словаў пра гомельскую настаўніцу
2019.09.19 10:54

«Не ён адзін там [у інтэрнаце. – Рэд. Belsat.eu] быў такі. Там было яшчэ некалькі сем’яў, такіх жа, як ён – бамжоў, мякка кажучы. МНС дало каманду выселіць. Яму прапаноўвалі некалькі варыянтаў, ён выбраў жыць у жанчыны-пенсіянеркі, якая працавала бухгалтарам. Вылучылі асобны яму пакой. Ён пажыў два месяцы і пачаў там чорта тварыць. Яна прыходзіла сюды скардзіцца – забярыце яго ад мяне», – распавёў суразмоўца.

Аляксандр Атрохаў расказаў, што за 20 гадоў яго працы кіраўнікоў такіх некіравальных працаўнікоў у яго не было. Пры гэтым сам малады спецыяліст заяўляў, што звольніць яго не атрымаецца, бо ў яго ёсць мэтавае размеркаванне і інваліднасць. Але праверка высветліла, што пры размеркаванні працаўнік не падаў усе неабходныя звесткі і праз стан здароўя яму забаронена працаваць займацца бухгалтарскай дзейнасцю і працаваць на кампʼютары, займацца працай з афармленнем дакументаў.

«МРЭКам высветлена, што далі яму другую групу. І што ён не адпавядае займанай пасадзе. Мы 26 верасня, ці якога там чысла, яго звольнілі з гаспадаркай за неадпаведнасць займальнай пасадзе і тое, што ён схаваў факты сваёй біяграфіі і не падаў пры размеркаванні дакументы», – заявіў дырэктар.

Паводле яго, гэта не адзіны ролік, зняты звольненым працаўніком. Таксама ён запісваў размовы са сваімі каляжанкамі, бухгалтараў і інжынераў, правакуючы іх на грубасць, расказаў суразмоўца. Складаў вершаваныя паклёпы.

«Такі чалавек проста па жыціі. Гнілы», – сказаў Аляксандр Атрохаў.

На яго думку, аўдыёзапіс быў апублікаваны ў якасці помсты за звальненне.

Дырэктар таксама адзначыў, што падаў дакументы ў УУС, каб разабрацца з інфармацыяй, якую змяшчаў цяпер ужо былы працаўнік супраць прадпрыемства і яго экс-калегаў.

  • Напярэдадні Тэлеграм-канал NEXTA апублікаваў аўдыязапіс размовы дырэктара прадпрыемства «Неўскі-агра» Аляксандра Атрохава з маладым спецыялістам, які скардзіўся на адсутнасць жытла. Размова ўтрымлівала шмат ненарматыўнай лексікі.
  • Дзяржаўнае ААТ «Неўскі-Агра» знаходзіцца ў аграгарадку Кавалі Бабруйскага раёну. Яно было ўтворанае на базе калгасу імя Аляксандра Неўскага, да якога далучылі шэраг іншых прадпрыемстваў. З 2019 годзе «Неўскі-Агра» праходзіць працэдуру санацыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў