Пачалася перадзамова на новую кнігу Кірыла Стаселькі

Кірыл Стаселька

Распачалася краўдфандынгавая кампанія з нагоды выхаду новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі.

Выдавецтва Галіяфы пачало падрыхтоўку новай кнігі Кірыла Стаселькі «Пімкі». З гэтай нагоды пачаўся збор сродкаў на яе выданне праз Талаку ‒ платформу, якая дазваляе выдавецтву сфармаваць папярэдні спіс замоваў, а чытачам атрымаць кнігу наўпрост ад выдавецтва. На платформе Талака кожны можа падтрымаць праект ды зрабіць перадзамову кнігі.

Непасрэдна перад пачаткам кампаніі, аўтар запусціў рэаліці, у якім апроч падрабязнасцей і цікавостак пра свой новы тэкст, таксама распавядае пра выдавецкія этапы і тое, як рукапіс ператвараецца ў кнігу.

«Пімкі» ‒ Кніга як для аматараў цікавай літаратуры, захапляльных гісторый, так і для аматараў «глыбіннага» чытання. У тэксце пераплятаюцца таямніцы рода, беларуская міфалогія, фальклор і гісторыя. Адначасова прыцягальны па форме і невідавочны па сутнасці тэкст запрашае чытача ў неверагоднае падарожжа, падчас якога казачнае і міфалагічнае ажывае, а паўсядзённае афарбоўваецца чароўнымі адценнямі.

Вокладка новай кнігі Кірыла Стаселькі «Пімкі»

Ці даводзілася вам трапляць у казку? Не праз мастацкія творы, а ў сапраўдную казку, што ажывае вокал? Гэта гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя з’явы пачынаюць існаваць побач з вамі. І найперш, гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысліць інакш. Хто праз гэта намагаецца не проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе.

https://belsat.eu/news/ya-takiya-knigi-budu-za-aposhniya-groshy-nabyvats-vyadzmara-vydali-pa-belarusku/?btid=d5b539c6770e46a30bce2cff66194ba8

АА belsat.eu

Hавiны