Менск па якасці жыцця – апошні сярод еўрапейскіх сталіц


Вена лічыцца самым камфортным горадам свету. Традыцыйна сталіца Аўстрыі займае першае месца ў рэйтынгу, які кожны год складае амерыканская кансалтынгавая кампанія Mercer. Пры гэтым сталіца нашай краіны каторы год у рэйтынгу Quality of Living Rankings застаецца на апошнім месцы сярод еўрапейскіх гарадоў.

Амерыканская кансалтынгавая кампанія «Mercer» апублікавала штогадовы рэйтынг гарадоў свету паводле ўзроўню якасці жыцця.

На першым месцы – Вена. Далей ідуць Цюрых (Швейцарыя), Ванкувэр (Канада), Мюнхен (Нямеччына), Оклэнд (Новая Зеландыя).

Менск – напрыканцы спісу.

Сталіца Беларусі – на 188-м месцы з 231 гарадоў, якія ўвайшлі ў рэйтынг. Такі ж вынік быў летась.

Найвышэй са сталіцаў усіх суседніх з намі дзяржаваў забралася Вільня – на 81-е месца. Іншыя суседскія сталіцы засталіся на тых жа месцах, што ў мінулым годзе: Варшава – на 82-м, Рыга – 90-е, Масква -167-е месца, у Кіева – 173 месца.

Рэйтынг «Quality of Living» складаецца з улікам 39 фактараў, згрупаваных у 10 катэгорыях: палітычнае і сацыяльнае асяроддзе, эканамічнае, сацыяльна-культурнае асяроддзе, медыцына і здароўе, інфраструктура і транспарт, магчымасці для адпачынку, школа і адукацыя, жыллё, навакольнае асяроддзе, спажывецкія тавары.

Каб трапіць на высокую радок у спісе, трэба быць лідарам не па большасці пазіцыяў, а па ключавых з іх.

У 2014 годзе Менск быў 189-м у спісе з 223 гарадоў, у 2015 годзе – 189-м з 230 гарадоў, у 2016 годзе – на 190-м з 230, у 2017-м – на 189-м з 231.

Hавiны
У Менску будуць менш будаваць жытла. Ці стане яно з-за гэтага даражэйшае?
2019.03.11 13:30

СК, belsat.eu

Стужка навінаў