Па ўсёй Расеі ад Калінінграда да Магадана праходзяць ініцыяваныя Аляксеем Навальным акціі «Забастоўка выбаршчыкаў» у падтрымку байкоту сакавіцкіх выбараў прэзідэнта РФ. Паведамляецца пра шматлікія затрыманні. У тым ліку затрыманы і сам Аляксей Навальны.
15.50.
Акцыі ў Маскве і Пецярбургу працягваюцца.
Працягваюцца затрыманні ў рэгіёнах.
15.42.
Пачалася акцыя ў Калінінградзе.
У Пецярбургу пратэстоўцы ідуць па Ліцейным праспекце ў бок Неўскага праспекта. Дарогу ім перакрыла паліцыя.
Навальны дастаўлены ў паліцэйскі пастарунак. Мяркуючы па ўсім, палітык застанецца за кратамі да суду.
15.19.
15.05.
Па ўсёй Расеі – каля 180 затрыманых.
У Санкт-Пецярбургу і Маскве, нягледзячы на затрыманні, акцыі працягваюцца. У Санкт-Петебурге – больш за тысячу пратэстуючых, у Маскве – некалькі тысячаў.
Людзі скандуюць «Байкот», «Пуцін – злодзей» і «Далоў уладу чэкістаў».
https://twitter.com/asspirin12/status/957573980872994816
14.50.
Паліцыя затрымала апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага на Цвярской вуліцы ў Маскве падчас акцыі «Забастоўка выбарнікаў».
Навальны паспеў напісаць у Тўітэры, што яго затрыманне не павінна паўплываць на ход акцыі і заклікаў людзей выходзіць на вуліцу.
В сеціве з’явілася відэа затрымання:
14.28.
Акцыі пратэсту пачаліся ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Паводле СМІ, у Маскве на вуліцы выйшлі некалькі тысячаў пратэстоўцаў, у Пецярбургу – каля 500.
У Маскве каля помніка Пушкіну людзі скандуюць «Мы тут улада» і «Пуцін – вораг Расеі».
У Пецярбургу паліцыя затрымала супрацоўніка «Радыё Свабода» Арсенія Лупіна.
14.20.
Паводле рэсурсу «ОВД-Инфо», на дадзены момант па ўсё Расеі паліцыя затрымала да 90 чалавек. У прыватнасці, ва Уфе затрымалі не менш за 28 чалавек, 15 – у Кемерава, больш за 10 у Томску, 8 – у Маскве.
13.38.
Па ўсёй Расеі затрымліваюць актывістаў перадвыбарчага штабу Аляксея Навальнага і ўдзельнікаў акцыі. Толькі ў Кемерава затрымалі каля 20 чалавек.
У Маскве акцыя яшчэ не пачалася, але ўжо зранку назіральнікі адзначаюць вялікую канцэнтрацыю сілавікоў у горадзе.
Паліцыянты нават абсталявалі палявую кухню на Цвярской вуліцы ў Маскве.
У Екацерынбургу да пратэстоўцаў далучыўся мэр гораду Яўген Ройзман.
Тым часам у Маскве ў офісу ФБК паліцыя канфіскавала ўсю тэхніку.
11.30.
З шэрагу гарадоў прыходзяць паведамленні пра затрыманні ўдзельнікаў акцыяў пратэсту. Напрыклад, на дадзены момант у Кемерава затрымана 14 чалавек, у Самары – 2.
Адначасова паліцэйскія прыйшлі ў маскоўскі Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага. Дзверы ўскрылі пілой-балгаркай, супрацоўнікаў затрымалі.
ІІ, belsat.eu