Па ўсёй Беларусі страйкуюць працоўныя


Сёння, 13 жніўня, шэраг Telegram-каналаў па ўсёй Беларусі страйкуюць працоўныя, лекары і нават супрацоўнікі музеяў. Іхная мэта – правесці сумленныя выбары.

Забастоўка пачалася з БелАЗу. Там працаўнікі выйшлі да адміністрацыі з патрабаваннем агучыць сумленныя вынікі выбараў.

«Людзі на вуліцах гораду кажуць, што тое, што абудзіўся БелАЗ – гэта перамога. Большасць мужчынаў у горадзе працуюць на гэтым прадпрыемстве. Цяпер усе падтрымліваюць адзін аднаго. Машыны пішчаць, гудзяць. Ёсць інфармацыя, што падтрымаць белазаўцаў выходзілі супрацоўнікі мясцовай ЖКГ. Па ўсім горадзе людзі хлопалі і крычалі «Жыве Беларусь!», – распавяла «Белсату!» жыхарка Жодзіна.

Страйк на «БелАЗе».
Фота: «Белсат»
Страйк на «БелАЗе».
Фота: «Белсат»

На іншым буйным прадпрыемстве – Менскім аўтамабільным заводзе – працоўныя таксама выйшлі, каб паказаць сваю нязгоду.

«Керамін» далучыўся да акцыі падтрымання.

Telegram-канал «Мая краіна Беларусь» паведамляе, што забастоўку пачалі і супрацоўнікі менскага заводу «Интеграл».

На адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў Горадні «Гродно-Азот» працоўныя абурыліся, калі кіраўніцтва пачало ім распавядаць няпраўду пра выбары. Аднак пакуль што гэта не забастоўка – працоўныя проста выказвалі сваё абурэнне.

«У нас сёння была сустрэча, дзе мы вырашалі, што можам зрабіць. Разумееце, людзі хочуць бяспечна хадзіць па вуліцах, спакойна вяртацца з працы. На сустрэчы было кіраўніцтва. Мы патрабавалі, каб яны паўплывалі на ўлады гораду. Яшчэ мы не згодныя з рашэннем ЦВК, які пастанавіў, што Лукашэнка па-ранейшаму прэзідэнт. Заўтра а 10 раніцы будзе сустрэча працоўных з мэрам з сілавікамі», – ананімна распавёў »Белсату« адзін з працаўнікоў прадпрыемстваў.

Іншае прадпрыемства – «ГродноЖилСтрой» таксама выражае сваё абурэнне. Да пратэстоўцаў нават выйшаў кіраўнік.

Яшчэ адное гарадзенскае прадпрыемства – «Белкард» – спыненіла працу.

Чытачы паведамляюць, што на вуліцу выйшлі і працаўнікі МАЗ і МТЗ, «Молодечномебель».

МТЗ.
Фота: чытачы belsat.eu
Молодечномебель.
Фота: чытачы belsat.eu

Медыкі бастуюць

Дактары таксама далучыліся да страйку

Дактары РНПЦ кардыялогіі збіраюцца спыніць усе планавыя аперацыі на знак пратэсту супраць гвалту і арыштаў медыкаў. Пра гэта паведамляюць карэспандэнты «Белсату».

У шпіталі былі затрыманыя некалькі працаўнікоў, таму калегі выступілі з заклікамі спыніць планавыя аперацыі, пакуль не вызваляць доктара. Яшчэ некалькі калег зніклі — іх затрымалі проста ля дамоў. У акцыі ўзялі ўдзел каля 100 медыкаў. Яны трымалі ў руках плакаты «Мы супраць гвалту».

Акцыя каля РНПЦ Кардыялогіі.
Фота: belsat.eu

Каля менскай філармоніі супрацоўнікі спявалі «Магутны божа».

Супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музею выйшлі на мірную акцыю пратэсту.

Пад Салігорскам таксама выйшлі медыкі.

Выказацца супраць гвалту вырашылі медыкі менскага шпіталю хуткай дапамогі.

Акцёры Купалаўскага тэатру таксама выходзяць на забастоўку.

***

Да агульнацыянальнага страйку далучыліся і працаўнікі Беларускай чыгункі.

Паглядзіце таксама на размову працаўнікоў «Хімвалакна» у Горадні з кіраўніцтвам і на адказ на пытанне «хто галасаваў за Лукашэнку».

Будзе абнаўляцца

belsat.eu

Стужка навінаў