Па цэнтры Менску прабеглі 3000 мужчын з голым торсам. Фотарэпартаж

3000 аголеных мужчын!

3000 аголеных мужчын і адзін з бчб-сцягам! Менавіта столькі сёння прабегла па цэнтры Менску ў межах акцыі «Забег сапраўдных мужчын».Падрабязнасці: https://belsat.eu/news/pa-tsentry-mensku-prabegli-3000-muzhchyn-z-golym-torsam-fotarepartazh/

Opublikowany przez «Белсат» Sobota, 23 lutego 2019

Такі забег традыцыйна ладзяць у беларускай сталіцы раз на год, 23 лютага. Жанчын да акцыі не дапускаюць.

Забег сапраўдных мужчын у Менску 23 лютага
Забег сапраўдных мужчын у Менску 23 лютага

Назвалі гэтую акцыю арганізатары «Забег сапраўдных мужчын». Каб паўдзельнічаць у акцыі, трэба было загадзя зарэгістравацца. Таксама да ўдзельнікаў забегу былі абавязковыя патрабаванні. Па-першае, бегчы можна было толькі з аголеным торсам. Па-другое, сярод абавязковых атрыбутаў павінны былі быць зімовая шапачка, цёплыя рукавіцы і чыстыя зменныя падвойныя шкарпэткі.

Мужчына з расейскім сцягам на шчацэ
Вядоўца. Забег сапраўдных мужчын у Менску 23 лютага
Забег сапраўдных мужчын у Менску 23 лютага
Пераможца забегу на 1 км
Расейскі сцяг на забегу ў Менску 23 лютага
На грудзі ў мужчыны напісана «БНР 101»
Забег сапраўдных мужчын у Менску 23 лютага
Забег сапраўдных мужчын у Менску 23 лютага
Тэмпература сёння была каля -2 градусаў
Забег сапраўдных мужчын у Менску 23 лютага

Жанчын да забегу не дапускалі – яны працавалі на акцыі выключна ў якасці валанцёрак.

Фота: ІА/Belsat.eu

Глядзі таксама