Па цэнтры Горадні прайшла калона міліцыянтаў, амапаўцаў і машынаў ДПС


Супрацоўніца ДПС. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

Урачысты марш працаўнікоў МУС з розных структураў прымеркавалі да 103-й гадавіны беларускай міліцыі. Работнікі прайшліся маршам пад музыку, усклалі кветкі да вечнага агню ды атрымалі граматы ля будынку УУС.

Шэсце калоны па цэнтры гораду. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

Сам дзень міліцыі прыпадае на 4 сакавіка, але ўрачысты марш сілавікі вырашылі зладзіць напярэдадні. Калонай у суправаджэнні аркестру міліцыянты прайшлі з Савецкай плошчы па Савецкай вуліцы, усклалі кветкі да вечнага агню ў Парку Жылібера, а скончылі ўрачыстасці ля будынку УУС: там адбылося ўручэнне грамат ды ўзнагародаў.

Фото – Василь Молчанов / «Белсат»
Ілюстратыўнае фота Васіль Маўчанаў / «Белсат»
Фото – Василь Молчанов / «Белсат»
Фото – Василь Молчанов / «Белсат»
Покладання квітів до вічного вогню. Фото – Василь Молчанов / «Белсат»
Фото – Василь Молчанов / «Белсат»
Фото – Василь Молчанов / «Белсат»
Фото – Василь Молчанов / «Белсат»
Фото – Василь Молчанов / «Белсат»
Фото – Василь Молчанов / «Белсат»
Фото – Василь Молчанов / «Белсат»
Фото – Василь Молчанов / «Белсат»

Акрамя пешых міліцыянтаў ды АМАПаўцаў у шэсці прынялі ўдзел таксама некалькі аўто ды матацыклаў. Наперадзе калоны ехала старая машына ДАІ, яшчэ часоў СССР.

Рэтрааўтамабіль часоў СССР на чале калоны. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

Увесь цэнтр гораду на час правядзення маршу быў поўны міліцыянтамі ў цывільным. Супрацоўнікі ДПС стаялі на скрыжаваннях па маршруту калоны.

Міліцыянт назірае за шэсцем з акна будынку УУС. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

АК, фота Васіль Малчанаў Belsat.eu

Стужка навінаў