Па Целяханах хадзіў шалёны янот


У мястэчку Целяханы Івацэвіцкага раёну на адным з падворкаў увялі двухмесячны каранцін. Прычына – шалёны янот. Пра гэта паведамляе БелТА.

Hавiны
Воўк, які напаў на людзей у Стоўбцах, апынуўся шалёным
2019.01.28 14:11

Жывёліну, якая мусіць у гэты час спаць, заўважылі на ўскраіне Целяханаў. Яна ішла па вуліцы нібы спрасонку. Янота адлавілі, усыпілі і адабралі пробы. Вынікі даследавання паказалі, што янот быў хворы на шаленства.

У сувязі з гэтым з 22 лістапада на падворак, дзе пабывала жывёла, наклалі каранцін на два месяцы. Таксама ў зону рызыкі трапілі дзве вуліцы, па якіх прайшоў янот.

Hавiны
У Баранавічах каранцін: шалёныя каты пакусалі чатырох чалавек
2018.07.10 20:00

У Івацэвіцкім раёне сёлета гэта другі выпадак шаленства ў дзікіх жывёлін. У студзені ў вёсцы Глінішча ўводзілі каранцін праз хворую лісу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў