Па справе аб забойстве немаўляці ў Менску затрымалі пяць чалавек


Цела пяцімесячнага немаўляці знайшлі з пятлёю на шыі побач з домам на вул. Ракасоўскага ў Менску раніцай 8 лютага. Распачатая крымінальная справа па ч.2 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэксу. Следствам займаецца Галоўнае следчае ўпраўленне СК Беларусі.

«Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя пяць чалавек, у тым ліку маці і бацька дзіцяці. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны напярэдадні сумесна распівалі спіртныя напоі ў кватэры, дзе пражываў дзіця з бацькамі», – паведамляецца на сайце СК.

Следства працягваецца.

Hавiны
У Баранавічах затрымалі бацькоў, якія выкінулі ў сметніцу нованароджанае дзіця
2019.02.08 11:31

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў