Пасля смерці Сашы Коржыча завялі амаль паўсотні справаў


Трагічная гібель жаўнера Аляксандра Коржыча ў 72-м Аб’яднаным вучэбным цэнтры ў Печах пад Барысавам спрычынілася да таго, што следчыя праверылі 16 іншых частак – і распачалі 48 крымінальных справаў (у Пячах – 22). Пра гэта паведаміў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Андрэй Раўкоў пацвердзіў інфармацыю пра тое, што цела Аляксандра Коржыча знайшлі толькі на 7-ы дзень пасля смерці. Жаўнера знайшлі павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі летась 3 кастрычніка, у яго былі звязаныя ногі, на галаву была нацягнутая майка. Цяпер следства разглядае 3 версіі: давядзенне да самагубства, забойства і самагубства. Іншых падрабязнасцяў справы ў Следчым камітэце не разгалошваюць, вядома толькі, што следства ў справе чарговы раз працягнулі.

Напярэдадні журналісты радыё «Свабода» сустрэліся з маці Аляксандра Коржыча, якая паведаміла, што са снежня мінулага года не мае навінаў аб ходзе следства.

ДД

Стужка навінаў