
21 ліпеня ў Менску прайшоў парад у гонар 165-годдзя пажарнае службы Беларусі. У парадзе ўзялі ўдзел ратаўнікі і аварыйна-выратавальная тэхніка – як сучасная, гэтак і гістарычная.
На мерапрыемства можна было патрапіць без вобшукаў і металашукальнікаў, правяралі толькі на ўваходзе ў Парк Горкага. Ратавальнікі былі ў добрым гуморы – і перадавалі яго гледачам.
Пасля шэсця свята працягнулася ў Парку Горкага, дзе працаўнікі МНС прадэманстравалі сваю працу на вадзе, а дзеці маглі ўдзельнічаць у конкурсах і паглядзець феерверк. Таксама ў парку была разгорнутая палявая кухня.
Дзень пажарнае службы з’яўляецца ў Беларусі дзяржаўным святам.
ІА, ДД