Па Менску некалькі гадзінаў ездзіў трамвайчык для закаханых


Акцыю зладзіла «Арт Сядзіба». Звычайныя пасажыры маглі паслухаць расказы пра цікавыя мясціны сталіцы і пачуць спевы Андруся Такінданга.

Трамвайчык для закаханых

У суботу, 16 лютага, па Менску праехаўся чарговы трамвайчык для закаханых. І калі 14 лютага ў першым з іх можна было паслухаць лідара гурта :B:N: Алеся Лютыча, то сённяшні быў напоўнены спевамі Андруся Такінданга і расказамі пра цікавыя мясціны сталіцы ад Івана Сацукевіча.

На прыпынках людзі не адразу маглі зразумець, па якім маршруце паедзе трамвай
Святочны трамвайчык

Трамвайчык стартаваў ад станцыі метро Трактарны завод, праехаўся да дыспетчарскіх станцыяў Зялёны Луг і Возера і завяршыў свой маршрут на праспекце Незалежнасці.

Свята закаханых працягваецца
Святочны трамвайчык

Да арганізацыі акцыі спрычыніліся актывісты «Арт Сядзібы». І за галоўную мэту яны ўзялі паказаць Менск у незвычайным ракурсе з вокнаў звычайнага грамадскага транспарту, да ўсяго яшчэ і з рэальным музычным суправаджэннем.

Спевы ад Андруся Такінданга
Расказы пра цікавыя мясціны сталіцы ад Івана Сацукевіча

Арганізатары абяцаюць, што гэта не апошняя імпрэза ў такім фармаце, і трэба сачыць за абвесткамі ў сацыяльных сетках. Праўда, і ператвараць акцыі ў нешта звыклае «Арт Сядзіба» не збіраецца.

Галоўнае – вясёлы настрой пасажыраў

 

Трамвайчык для закаханых

Марыя Арцыбашава, фота аўтара/Belsat.eu

Стужка навінаў