Байцы АМАПу ўзброеныя аўтаматамі патрулююць вуліцы Менску. МУС тлумачыць журналістам гэта «неспакойнай абcтаноўкаю» ў сталіцы.
Амапаўцы ўзброеныя нямецкімі аўтаматамі «Heckler & Koch MP5». Аўтаматчыкі з такой зброяй заўважаныя таксама на Кастрычніцкай плошчы: у адрозненні ад амапаўцаў, яны апранутыя ў чорную форму.
Аўтаматы «Heckler & Koch MP5» у Беларусі на ўзбраенні маюць спецпадраздзяленне «Алмаз», спецпадраздзяленне КДБ «Альфа» і менскі АМАП.
МЛ, belsat.eu