Па кошце мабільнага інтэрнэту Беларусь на 48-м месцы ў свеце


У рэйтынгу брытанскай даследчай кампаніі Cable.co.uk, якая ацэньвае кошт мабільнага інтэрнэту ў розных краінах свету, Беларусь заняла 48-ю пазіцыю. Паводле рэйтынгу, беларускім карыстальнікам 1 Гб абыходзіцца ў сярэднім у 2,36 долара ЗША.

Для параўнання, у Расеі гігабайт каштуе каля 0,91 долара (12 месца), ва Украіне – 0,51 (4 месца), у Польшчы – 1,32 (21 месца), у Літве – 2,06 (41 месца), а ў Латвіі – 7, 12 долараў (141 месца).

Самы танны мабільны інтэрнэт даступны жыхарам Індыі, Кыргызстану і Казахстана. А самы дарагі – у Зімбабвэ (1 гігібайт за 75,2 долараў), Грэцыі (32,71 долараў) і Чадзе (23,33 долараў).

Цікава, што грамадзяне Індыі могуць выбіраць з 57 тарыфных планаў, а сярэдні кошт гігабайта інфармацыі тут – усяго толькі 0,26 долара ЗША.

10 краін з самым танным мабільным інтэрнэтам:

1. Індыя,

2. Кыргызстан,

3. Казахстан,

4. Украіна,

5. Руанда,

6. Судан,

7. Шры-Ланка,

8. Манголія,

9. М’янма,

10. Рэспубліка Конга.

Hавiны
Упершыню палова насельніцтва Зямлі атрымала магчымасць карыстацца інтэрнэтам
2018.12.07 16:19

СК, belsat.eu, паводле thintanks.by

Стужка навінаў