Па факце збіцця аднаго з «графітыстаў» завялі крымінальную праву


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”44344″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Фігурант «справы графітыстаў» Вячаслаў Касінераў даведаўся пра крымінальную справу ў дачыненні да праваахоўніка, які затрымліваў хлопца.

Інцыдэнт адбыўся 11 жніўня. Вячаслаў узгадвае, што праз два-тры тыдні пасля таго, як ён выпісаўся са шпіталя, а зламаная сківіца ўсё яшчэ была зашыніраваная, яго выклікала следчая Ю.Грамадская, якая вельмі доўга і падрабязна распытвала, як адбывалася затрыманне.

«Рознымі намёкамі спрабавалі вывесці мяне на тое, што мажліва мяне выпадкова зачапілі, калі адчынялі дзверы, ці можа я недзе там паслізнуўся і зламаў сківіцу аб лесвіцу, ці можа я ўжо сядзеў у хаце са зламанай сківіцай і чакаў налёту. Вядома, што ўсё было інакш, і я гэта падрабязна адзначыў. Як потым аказалася, на момант размовы следчыя ўжо даглядзелі аўтобус, у якім мяне перавозілі, і там нібыта знайшлі маю кроў, а мне нават абяцалі зрабіць вочную стаўку з тым САХРаўцам (байцом Спецыяльнага атраду хуткага рэагавання), які мяне збіваў. Але потым усё заціхла на месяцы. І вось літаральна на днях прыйшло паведамленне пра тое, што ўсё ж такі крымінальная справа ўзбуджана», – распавядае Вячаслаў Касінераў.

Пацярпелы хоча хадатайнічаць, каб справа была перакваліфікаваная, бо ён не згодны, што былі нанесеныя менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.

«Больш за месяц я не мог нармальна есці, і лічу, што гэта трэба кваліфікаваць як цяжкія цялесныя. У мяне дагэтуль застаецца пагроза інваліднасці, вось нядаўна было запаленне», – тлумачыць Вячаслаў Касінераў.

Юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» Павел Сапелка адзначае, што ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў усталёўвае эксперт на падставе ўсебаковага даследавання ўсіх акалічнасцяў, звязаных з траўмай:

«Таму да вывучэння заключэння эксперта даваць якую-небудзь ацэнку рана. Аднак, на мой погляд ёсць куды больш важнае акалічнасць, якое варта ўлічваць: цялесныя пашкоджанні прычыненыя супрацоўнікам органаў унутраных спраў пры выкананні ім сваіх абавязкаў пры абставінах, якія сведчаць аб наяўнасці прыкметаў службовага злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК – перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў. І адпаведна, наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе, спалучанае з гвалтам, пакутай ці абразай пацярпелага, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю».

11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенні беларускамоўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе…», а таксама запэцкванні фарбай сацыяльнага білборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі. Следчы камітэт прадявіў абвінавачванні Максіму Пякарскаму, Вячаславу Касінераву і Вадзіму Жаромскаму па ч. 2 арт. 339 «Хуліганства, здзейсненае групай асобаў». Зараз тэрмін папярэдняга следства працягнуты да 30 лістапада бягучага года.[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWVFEVjdSQl9BMU0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]НМ, belsat.eu, паводле сайту ПЦ «Вясна», на здымку Яраслаў Ульяненкаў, Максім Пякарскі, Вячаслаў Касінераў (фота nn.by)

Стужка навінаў