Па факце смерці ў Слоніме ў мінулым годзе салдата тэрміновай службы завялі крымінальную справу


Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу па факце гібелі 5 верасня мінулага году вайскоўца, які праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў часты ў Слоніме, паведамляе ведамства.

Здарэнне адбылося 5 верасня ў вайсковай частцы 33933 Слонімскага гарнізону. Радавога А. Арлова знайшлі павешаным у памяшканні, дзе захоўваюцца інструменты.

Hавiны
У Слоніме павесіўся 20-гадовы жаўнер тэрміновай службы
2018.09.06 08:51

Юнаку было ўсяго 20 гадоў. У войску ён правёў крыху менш за год і праз паўгода меўся скончыць службу. Тады Мінабароны тлумачыла, што прычыны суіцыду ў асабістых абставінах жыцця вайскоўца і не звязаныя са службай.

Цяпер жа з мэтай арганізацыі папярэдняга расследавання матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя ў Следчы камітэт.

СК belsat.eu

Стужка навінаў