Па БТ паказалі падрабязнасці сённяшняга затрымання баевікоў

У эфіры «Панарамы» распавялі, кім з’яўляюцца баевікі, і нават паказалі перапіску ў месенджэры.

У вечаровым навінах па БТ 29 ліпеня паказалі падрабязнасці сённяшняга затрымання баевікоў прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер». Напачатку закадравы голас патлумачыў: хто такія наёмнікі і якую ролю яны адыгралі ў ваенных канфліктах апошніх гадоў. У сюжэце падкрэсліваецца, што менавіта ў Расеі ПВК найбольш часта знаходзяцца ў «шэрай зоне».

Баевікі ў Беларусі. Скрыншот з БТ

У відэа гаворыцца, што мужчыны засяліліся ў менскую гасцініцу, а адтуль накіраваліся ў санаторый недалёка ад сталіцы. Падкрэсліваецца, што яны паводзіліся сябе ціха і «па-армейску» дысцыплінавана. Як доказ у сюжэце дэманструецца скрыншот перапіскі ў месенджэры, з дакладным распарадкам дня.

Аднак спецслужбы вылічылі, хто яны такія дзякуючы нехарактэрным для расейскіх турыстаў паводзінаў і вопраткі ў стыле мілітары. Не пілі, не наведвалі дыскатэкі, трымаліся адасобленна. І нават падчас затрымання паводзілі сабе спакойна, гаворыцца ў сюжэце.

«Падчас затрымання асобныя фігуранты апелявалі да расейскага грамадзянства, а таксама да службы ў мінулым у розных сілавых ведамствах Расеі, як да падставы да не прыцягнення іх да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці. Дадзеным грамадзянам было патлумачана, што асобы, якія здзяйсняюць правапарушэнні на тэрыторыі нашай дзяржавы, мусяць несці адказнасць у адпаведнасці з дзейнымі нормамі заканадаўства», – сказаў у эфіры прадстаўнік групы «А» КДБ.

У сюжэце паказалі пашпартныя дадзеныя і асабістыя фотаздымкі затрыманых. Таксама падкрэслівалася роля «Вагнера» у вайсковых канфліктах ва Украіне і Сірыі.

Затрыманне баевікоў. Скрыншот з БТ

«Навошта гэтыя людзі прыбылі ў Беларусь, будуць высвятляць праваахоўныя органы», — падкрэсліў закадравы голас.

Сёння пад Менскам былі затрыманыя 33 баевіка ПВК «Вагнер», 32 асобы з іх – грамадзяне Расеі.

КТ belsat.eu

Hавiны