П'яныя ўкраінцы спрабавалі прарвацца на сваім аўто ў Беларусь


20 снежня пінскія памежнікі затрымалі аўтамабіль з пʼянымі ўкраінцамі.

А 6 раніцы ўкраінскія памежнікі паведамі беларускім калегам, што да іх на вялікай хуткасці рухаецца аўто, якое не спынілася на ўкраінскім баку мяжы.

Памежнікі з пункту пропуску «Верхні Церабяжоў» разгарнулі сродкі прымусовага спынення.

На прабітых колах аўто праехала 50 метраў. У машыне знаходзіліся двое мужчын у стане моцнага алкагольнага апʼянення. Грамадзяне Украіны затрыманыя, паведамляе gpk.gov.by.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў