П'яныя працаўнікі аўтамыйні ўгналі аўтамабіль кліенткі і трапілі на ім у ДТЗ


Фота sudexpert.gov.by

У Менску міліцыянты затрымалі двух працаўнікоў аўтамыйні, якія ўгналі аўтамабіль кліенткі і зладзілі на ім ДТЗ.

Уладальніца аўтамабіля ўвечары пакінула аўтамабіль на мыйні, каб яго памылі і пачысцілі. Але ўжо ноччу ёй патэлефанавалі міліцыянты і паведамілі, што яе аўтамабіль трапіў у ДТЗ.

Высветлілася, што супрацоўнікі мыйні пасля працы вырашылі выпіць, калі алкаголь скончыўся, яны паехалі за дабаўкай. На зваротным шляху кіроўца сутыкнуўся з прыпаркаваным на вуліцы аўтамабілем. Вінаватыя ў ДТЗ збеглі з месца здарэння.

У дачыненні да затрыманых распачатыя крымінальныя справы па ч.2 ст.214 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Угон транспартнага сродку або маламернага судна») і па арт. 317-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду), – распавёў начальнік аддзелу крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Фрунзенскага РУУС г.Менску Аляксей Машкін.

Раней абодвух мужчынаў ўжо прыцягвалі да адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага апʼянення, а адзін з іх адсядзеў за крадзёж аўтамабіля.

ГА, belsat.eu паводле guvd.gov.by

Стужка навінаў