П'яны жыхар Вілейкі забіў котку і асуджаны да папраўчых работ на адзін год


Суд Вілейскага раёну асудзіў мужчыну за забойства коткі. Справа разглядалася паводле ч. 1 арт. 339-1 КК (жорсткае абыходжанне з жывёлай), паведамляе Вярхоўны Суд.

Пʼяны мужчына ў публічным месцы вырашыў прадэманстраваць сваю моц. Дзеля гэтага мужчына схапіў за заднія лапы котку і некалькі разоў ударыў жывёліну аб бетонную агароджу. Няшчасная котка загінула ад удараў.

Але следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339-1 КК (жорсткае абыходжанне з жывёлай). Абвінавачанага прызналі вінаватым. Суд пастанавіў у якасці пакарання за забойства коткі год папраўчых работ з утрыманнем з заробку па асноўным месцы працы на карысць дзяржавы 15 %, але не менш за 1 базавую велічыню (25,5 рублёў) штомесяц.

Vox Populi
«Не памірай, я цябе прашу»: жыхары Лунінца супраць жорсткага абыходжання з бяздомнымі сабакамі
2017.02.06 22:02

На сёння ў нашай краіне так і няма закона, які мог бы абараніць жывёл. У Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях ёсць артыкул 15.45 «Жорсткае абыходжанне з жывёламі», які за жорсткае абыходжанне з жывёламі, што пацягнула іх гібель або калецтва, а роўна катаванне жывёл прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. З 2015 года пачала дзейнічаць ч. 1 артыкула 339 КК РБ. Гэта ўжо крымінальная адказнасць, але ўсё роўна даволі мяккая. Гэты артыкул прадугледжвае грамадскія работы, штраф, папраўчыя работы ці арышт.

Калі ж скуралупа прыцягваюць паўторна, то толькі тады з’яўляецца магчымасць абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін да аднаго года.

Закон «Аб абыходжанні з жывёлінамі» да гэтага часу на стадыі распрацавання. Яго рэдагуюць ужо 16 гадоў.

Аб’ектыў
Трэба саджаць! Менчукі пра жывадзёра, які забіў сабаку
2017.10.24 22:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў