П’яны жыхар Расонаў «замінаваў» рэстаран. Эвакуявалі 16 чалавек


У міліцыі заяўляюць, што затрымалі падазраванага ў мінаванні рэстарану ў гарадскім пасёлку Расоны на Віцебшчыне.

Паводле МНС, 2 студзеня ў 23:40 паступіла паведамленне аб мінаванні рэстарану «Расінка» ў Расонах. Міліцыянты эвакуявалі з будынку 16 чалавек. Падчас агляду выбухова небяспечных прадметаў не выявілі.

У МУС адзначаюць, што падазраванага затрымалі. Гэта 37-гадовы мясцовы жыхар, які, быўшы моцна п’яным, патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў аб мінаванні.

За заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы распачалі крымінальную справу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў