П’яны вясковец пырнуў міліцыянта нажом


Участковы ў Іванаўскім раёне Берасцейшчыны прыехаў у вёску Махро спыніць п’яны дэбош і атрымаў нажавое раненне.

Інцыдэнт здарыўся 23 студзеня. Жыхар вёскі Махро паведаміў, што п’яны аднавясковец зладзіў у ягоным доме дэбош. Супакоіць скандаліста паехалі два ўчастковыя.

Пʼяны мужчына напаў на аднаго з іх і параніў нажом. Міліцыянта забралі ў цэнтральны раённы шпіталь, яго жыццю нічога не пагражае.

57-гадовага мужчыну затрымалі. Беспрацоўны мужчына жыве адзін, раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку.

На яго пачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання міліцыянту.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў