П’яны «ваўкавыскі Каін» забіў нажом свайго брата


Жыхар Ваўкавыскага раёну падазраецца ў забойстве свайго малодшага брата. Міліцыянты знайшлі на шыі 45-гадовай ахвяры колата-рэзаную рану, паведамляе Следчы камітэт.



Паводле папярэдніх звестак, увечары 16 лістапада падчас распівання спіртных напояў паміж загінулым і ягоным братам здарыўся канфлікт, падчас якога старэйшы брат забіў малодшага.

Цяпер следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары