П’яны слонімец сеў на рэйкі ды застаўся без рукі


Мужчына трапіў пад дызель-цягнік Горадня – Баранавічы. Яму адрэзала правую руку. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў раёне чыгуначнага мосту. 27-гадовы слонімец у стане алкагольнага ап’янення сеў на шляху цягніка.

«Машыніст зрабіў усё магчымае, але пазбегнуць наезду не ўдалося. У 27-гадовага жыхара Слоніма дыягнаставалі пераломы правай нагі і таза, адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, а таксама траўматычная ампутацыя правай рукі», – распавялі ў прэс-службе uvd.grodno.by.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў