Інспектары ў Камянецкім раёне зладзілі пагоню за кіроўцам, які «не вельмі роўна» ехаў па дарозе.
Для затрымання транспартнага сродку супрацоўнікі ДАІ выкарысталі пробліскавыя маячкі чырвонага і сіняга колеру, а таксама гукавыя сігналы, аднак трактарыст праігнараваў і паспрабаваў уцячы.
Пераслед бегляка цягнуўся нядоўга: мужчыну затрымалі ў лесе.
Трактарам без рэгістрацыйных знакаў кіраваў нецвярозы 62-гадовы пенсіянер, на якога склалі адміністрацыйны пратакол.
ДР belsat.eu паводле gaibrest.by