П'яны папрасіў грошай у пажылога, не атрымаў іх – і забіў яго


Следчыя правяраюць паказанні на месцы здарэння з удзелам сведкаў. Фота – СК РБ

Следчы камітэт скончыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 35-гадовага жыхара Салігорскага раёну, якога абвінавачваюць у жорсткім забойстве састарэлай асобы з хуліганскіх памкненняў.

Здарэнне адбылося 18 жніўня 2018 года. Двое жыхароў сталага веку аднаго са шматкватэрных дамоў Салігорску размаўлялі на лаўцы ў сваім двары. Да іх падышоў п’яны мужчына і стаў прасіць грошай на выпіўку. Калі атрымаў адмову, то жорстка збіў 78-гадовага мужчыну.

«Ён прычыніў пацярпеламу шматлікія пашкоджанні і пайшоў», – паведаміла афіцыйная прадстаўніца СК па Менскай вобласці Таццяна Беланог.

Пажылога чалавека даставілі ў больніцу, праз тыдзень ён памёр.

Следчы эксперымент на месцы здарэння. Фота – СК РБ

Падазраванага ўзялі пад варту. Лекары знайшлі ў яго псіхічнае захворванне, але сцвярджаюць, што на момант збіцця ён аддаваў справу сваім дзеянням і мог імі кіраваць.

Яму пагражае ад васьмі да дваццаці пяці гадоў зняволення, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.

ДД

Стужка навінаў