П'яны кіроўца ўцёк з месца ДТЗ, пакінуўшы ў аўце загінулую дачку і знаёмага


Здарэнне адбылося ўвечары 21 лютага ў Баранавіцкім раёне. 31-гадовы жыхар вёскі Вялікія Лукі на аўце Renault Megane Scenic з’ехаў у левы кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам. З

Загінулі 2 асобы – 12-гадовая дачка кіроўцы і ягоны аднагодак-аднавясковец.

Мужчына вырашыў уцячы з месца ДТЗ, але яго затрымалі. У крыві ў яго выявілі 2,1 праміле алкаголю. Паводле прэс-службы ДАІ Берасцейскай вобласці, у 2012 годзе яго таксама злавілі п’яным за кіраўніцаю і пазбавілі права кіравання транспартным сродкам.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за парушэнне ПДР ці эксплуатацыю транспартнага сродку, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух ці больш асобаў. Яму пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў