П'яны кіроўца ўехаў у падземны пераход у Менску


Аўтамабіль Mazda заехаў у падземны пераход ля станцыі метро «Акадэмія навук» у Менску.

У выніку сутыкнення «Mazda» і «Lada» на скрыжаванні праспекту Незалежнасці і вуліцы Сурганава ў Менску каля 23:40 у суботу «Mazda» уехала ў вестыбюль станцыі метро «Акадэмія навук».

Паводле кіроўцы «Lada», ён ехаў на зялёны сігнал па вуліцы Сурганава ў бок плошчы Бангалор. Справа на чырвонае святло на вялікай хуткасці ехала «Mazda», якая ўрэзалася ў яго, пасля чаго кіроўца «Mazda» не справіўся з кіраваннем заехаў у падземны пераход. Фота – МНСі

Карэспандэнт «Радыё Свабода», які аказаўся на месцы здарэння, паведаміў, што кіроўца «Mazda» хістаўся і выглядаў нецвярозым. Ён спрабаваў сысці з месца здарэння, але да прыезду міліцыі яго стрымлівалі супрацоўнікі аховы метрапалітэну.

На месцы здарэння выехалі ратавальнікі, падало Міністэрства надзвычайных справаў у «Тўітэры».

«Дапамога ратавальнікаў нікому не спатрэбілася», – распавялі ў МНС.

Фота – МНС

Пазней міліцыя ачапіла выхад з вестыбюлю. Падлога вестыбюлю была слізкай ад машыннага масла, якое выцекла з рухавіка машыны.

ДД

Стужка навінаў