П’яны кіроўца ўдарыў нажом сведку ДТЗ


У Менску 47-гадовы мужчына здзейсніў ДТЗ, а пасля кідаўся з нажом на сведкаў.

ДТЗ адбылося 16 сакавіка на скрыжаванні вуліц Радыяльнай і Пераходнай. Міліяцыянтам, якія прыехалі на месца здарэння, паведамілі, што акрамя ДТЗ кіроўца здзейсніў яшчэ і напад на чалавека, які быў сведкам здарэння. Міліцыянт затрымаў мужчыну, але нажа пры ім не было. Халодную зброю знайшлі ў лесе, недалёка ад месца ДТЗ. Таксама было выяўлена, што кіроўца быў у стане алкагольнага ап’янення і не меў права на кіраванне транспартнымі сродкамі.

Менскі ГУУС паведамляе, што мужчына раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары