П'яны кіроўца пратараніў прычэп фуры і ператварыў свой седан у кабрыялет. Відэа


У ноч на 18 студзеня на трасе М6 Менск – Горадня непадалёк Скідзеля адбылося ДТЗ. «Audi» урэзалася ў прычэп фуры, якая стаяла на ўзбочыне.

Паводле ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, 29-гадовы кіроўца «Audi» выпіў два літры піва за гадзіну да таго, як сеў за стырно.

Кіроўца атрымаў траўму галавы і быў дастаўлены ў больніцу.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў