Кукурузнае поле, дзікі і няўдалая камандзіроўка. Пʼяны кіроўца тлумачыць, як дайшло да аварыі


Мужчына быў у камандзіроўцы і перавозіў жвір з Дзятлаўшчыны ў Шчучынскі раён. На дарозе ён не справіўся з кіраваннем і цяжкавік перакуліўся.

Інспектарам ДАІ ён распавёў, што каля вёскі Ходараўцы пабачыў дзікоў, затармазіў і таму зʼехаў у кювет.

Спачатку мужчына адмаўляў, што піў, пазней прызнаўся, што ўвечары выпіў 300 грамаў гарэлкі. Утрыманне алкаголю ўкрыві шафёра на момант агляду перавышала максімальна дазволеную норму ў 7 разоў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў