П'яны кіроўца пад Чэрвенем патрапіў у аварыю і вываліў на дарогу паўтары тоны сыру


Кіроўца грузавой машыны «Газэль» непадалёку ад Чэрвеня не справіўся з кіраваннем і наехаў на раздзяляльную агароджу. У выніку фургон разваліўся і на дарогу высыпалася паўтары тоны сыроў, паведамляе «Раённы веснік».

Аўтамабіль пасля аварыі.
Фота: cherven.by

Грузавіком кіраваў жыхар Барысава. Мужчына быў пʼяны, алкатэстар паказаў ажно 2,3 праміле. Але гэта не перашкодзіла яму сесці за стырно аўтамабіля, які належаў адной з расейскіх фірмаў. У выніку наезду на металічную агароджу фургон разламаўся і на дарогу вывалілася паўтары тоны сыра агульным коштам каля 5 тысячаў долараў.

Hавiны
У Берасці п’яны кіроўца пратараніў машыну ДАІ
2019.10.20 08:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў