П’яны гарадзенец збіў польскага памежніка ў Кузніцы і атрымаў год умоўна


Кіроўца аўтамабіля падчас стаяння ў чарзе вёў сябе агрэсіўна і напаў на польскага памежніка.

Інфармацыю пра інцыдэнт атрымаў Tut.by у Падляскім аддзяленні польскай памежнай службы. 32-гадовы мужчына абражаў супрацоўнікаў службы, грукаў кулакамі па іншых аўтамабілях у чарзе, а на заклікі супакоіцца і паводзіць сябе карэктна не рэагаваў. У стасунку да аднаго з памежнікаў ужыў фізічную сілу, за што і быў затрыманы.

Экспертыза пацвердзіла, што гарадзенец быў п’яны. Тэст на наркотыкі яшчэ не гатовы. У польскім судзе мужчына цалкам прызнаў віну. За абразы і парушэнне цялеснай недатыкальнасці дзяржслужачага ён атрымаў год умоўна з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Таксама жыхар Горадні на два гады пазбавіўся права наведваць Польшчу.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў