П’яны бацька абліў загадчыцу садку бензінам і хацеў спаліць


Мужчыну не спадабалася, што яна хацела забраць у яго дзіця.

Здарэнне адбылося ў пасёлку Прывольны пад Менскам. Паводле Менскага РУУС, мясцовая жыхарка паведаміла пацярпелай, што бацькі аднаго з ейных выхаванцаў моцна п’яныя, і дзіця засталося без належнага нагляду.

Педагог адправілася па адрасе, дзе жыве сямʼя. Пабачыўшы нецвярозых бацькоў, яна хацела забраць дзіця, але мужчына пачаў пагражаць, прынёс каністру і пачаў яе абліваць. Ён папярэдзіў, што калі выхавальніца не сыдзе, то ён яе спаліць, і дастаў з кішэні запалкі. Жанчына выбегла на вуліцу і выклікала міліцыю.

У каментары belsat.eu жанчына распавяла, што цяпер трывае разгляд, таму каментаваць справы яна не можа.

«Але са мной усё нармальна. І з дзіцём таксама».

Мужчыну затрымалі. Супраць яго распачалі крымінальную справу за пагрозу забойства, за што можа пагражаць да двух гадоў турмы.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары