П'яная маці разбіла загадчыцы дзіцячага садка нос і галаву


Бойка адбылася пасля таго, як працаўнікі лагойскага дзіцячага садка адмовіліся аддаваць дзіця маці ў стане алкагольнага апʼянення. Пра гэта TUT.BY распавялі мясцовыя жыхары.

Інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе міліцыі Менскай вобласці.

Інцыдэнт здарыўся 27 жніўня.

«Выхавальнікі адмовіліся аддаваць дзіця маці ў такім стане, бо не маюць права. А ўжо ў кабінеце пачалася бойка, жанчына разбіла [загадчыцы] нос і галаву. Загадчыца да гэтага часу на бальнічным», – распавяла выданню мясцовая жыхарка.

Відавочцы кажуць, што загадчыцу выносілі з будынку на насілках. У садок выклікалі міліцыю. Пʼяную жанчыну адвезлі ў аддзяленне.

Паводле TUT.BY, жанчына гадуе траіх дзяцей.

ЮВ, belsat.eu, паводле TUT.BY

Стужка навінаў