Oxxxymiron і Юрый Дудзь падтрымалі акцыю пратэсту 10 жніўня


Папулярны расейскі рэп-выканаўца Oxxxymiron (сапраўднае імя Мірон Фёдараў) і відэаблогер, журналіст Юрый Дудзь выступілі са адкрытымі зваротамі, дзе заклікалі прыняць удзел у акцыі пратэсту ў Маскве 10 жніўня.

Дудзь раскрытыкаваў жорсткі разгон сілавікамі акцыяў пратэсту 27 ліпеня і 3 жніўня, а крымінальны пераслед пратэстоўцаў у межах справы аб «масавых закалотах» назваў ганебным.

«10 жніўня, у суботу, у 14:00, я выйду на праспект Сахарава на мітынг у падтрыманне ўжо арыштаваных і супраць мянтаўскога гвалту. Мітынг узгоднены, прычым адразу на 100 000 чалавек. Будзе крута, калі столькі народу туды і прыйдзе. Чым больш нас, тым больш шанцаў, што калі-небудзь грамадзянаў Расеі перастануць біць шпалай па твары», – піша Дудзь.

Что чаще всего вы слышите от своих друзей, когда происходит какой-то политический шухер? Под друзьями я имею в виду и…

Opublikowany przez Юрий Дудь Czwartek, 8 sierpnia 2019

Відэаблогера падтрымаў рэп-выканаўца Oxxxymiron і заклікаў сваіх падпісчыкаў у Instagram таксама выходзіць на мітынг.

«Магчыма, для вас, як і для мяне, гэта будзе першы ў жыцці мітынг. Давайце разам змагацца за спыненне абсурднай і рэпрэсіўнай крымінальнай справы аб так званых масавых закалотаў», – адзначыў Oxxxymiron.

  • Пратэсты ў Расеі пачаліся пасля таго, як большасць апазіцыйных кандыдатаў не дапусцілі да выбараў у Масгардуму. Улады жорстка разагналі несанкцыянаваныя мітынгі: на акцыі 3 жніўня ў цэнтры Масквы быў затрыманыя каля 1000 чалавек, на акцыі 27 ліпеня – больш за 1300 чалавек.
  • Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу па «масавых закалотах» 27 ліпеня. Па справе затрыманыя 12 чалавек. Праваабаронцы лічаць справу палітычна матываванай.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў